21 студзеня 2025, aўторак, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Слава Украіне, родныя!»: у Херсонскай вобласці УСУ прынеслі жыхарам радасную вестку

6
«Слава Украіне, родныя!»: у Херсонскай вобласці УСУ прынеслі жыхарам радасную вестку

Як сустракалі ўкраінскіх вайскоўцаў у сяле, дзе яшчэ не ведалі аб вызваленні Херсона.

Жыхары Херсонскай вобласці, якія доўгія месяцы знаходзіліся пад расейскай акупацыяй, эмацыйна сустрэлі ўкраінскіх нацгвардзейцаў. Мірныя жыхары абдымалі сваіх абаронцаў і дарылі ім кветкі.

Таксама людзі скандавалі «Слава Украіне! Героям слава!». Адпаведнае відэа паказала выданню OBOZREVATEL Нацыянальная гвардыя.

Жыхары Херсоншчыны не стрымліваючы эмоцый даслоўна кідаліся ў абдымкі сваім абаронцам. На відэа паказаная сустрэча байцоў Нацыянальнай гвардыі з жыхарамі аднаго з вызваленых сёл Херсонскай вобласці.

Мірныя жыхары, якія ўпершыню за шмат месяцаў адчулі сябе свабоднымі, хацелі хоць неяк дапамагчы ўкраінскім вайскоўцам. Людзі прапаноўвалі байцам ежу, дарылі кветкі і проста выказвалі словы падзякі.

Паказальна, што ў момант здымкі відэа жыхары вёскі яшчэ не ведалі, што ўкраінскія вайскоўцы зайшлі ў Херсон, таму менавіта байцы Нацыянальнай гвардыі паведамілі людзям гэтую доўгачаканую навіну.

Нагадаем, у Мінабароны Украіны заявілі, што зачыстка Херсона, які Узброеныя сілы Украіны вызвалілі ад расейскіх акупантаў 11 лістапада, можа заняць некалькі тыдняў. У горадзе неабходна правесці стабілізацыйныя мерапрыемствы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках