26 красавiка 2024, Пятніца, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ вызвалілі ўжо больш за 400 квадратных кіламетраў Херсонскай вобласці

1
УСУ вызвалілі ўжо больш за 400 квадратных кіламетраў Херсонскай вобласці

Сітуацыя развіваецца вельмі дынамічна.

Узброеныя сілы Украіны вызвалілі ад расейскай акупацыі больш за 400 км² Херсонскай вобласці. Пра гэта паведаміла спікерка аператыўнага камандавання «Поўдзень» Наталля Гумянюк у эфіры «Военного телевидения».

«Так, у нас поспехі дастаткова пераканаўчыя. Накірункі мы не называем, але ўжо больш за 400 км² Херсонскай вобласці вызваленыя ад акупантаў. І мы ідзем далей», - адзначыла яна.

Гумянюк дадала, што на паўднёвым фронце сітуацыя застаецца складанай, а яе развіццё «вельмі дынамічнае». У той жа час украінскія вайскоўцы працягваюць прасоўвацца - на некалькіх накірунках паглыбленне па лініі фронту адбываецца на адлегласць да 20 км.

Намеснік начальніка Галоўнай аператыўнай управы Генштаба УСУ Аляксей Громаў паведаміў, што з 1 кастрычніка ўкраінскія войскі ўзялі пад кантроль 29 населеных пунктаў на херсонскім накірунку, піша «Інтэрфакс-Украіна».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках