УСУ вызвалілі Грэкаўку ў Луганскай вобласці
- 6.10.2022, 18:59
- 6,270

Украінскія байцы рухаюцца ў бок Сватава.
Кіраўнік Луганскай АВА Украіны Сяргей Гайдай пацвердзіў, што УСУ вызвалілі ад расейскіх акупантаў населены пункт Грэкаўку на Сватаўскім кірунку.
У каментарыі журналістам Гайдай заявіў, што ў Луганскай вобласці ідуць цяжкія баі, а расейскія акупанты рыхтуюцца да працяглай абароны.
З ягоных слоў, асноўныя баі адбываюцца ў накірунку Крэменнай, але поспехі УСУ таксама ёсць і на Сватаўскім кірунку, дзе размешчаная Грэкаўка.
«Ужо нехта з байцоў выклаў фатаграфію з назвай гэтага населенага пункта. Гэта ўжо не нейкая таямніца. Сапраўды Грэкаўка вызваленая. Рухаемся і ў тым кірунку», - сказаў ён.