Расея вывезла з Беларусі амаль 30 вагонаў з боепрыпасамі
18- 6.10.2022, 17:18
- 13,582

Яны былі адпраўленыя на Данецкі і Херсонскі кірункі.
У кастрычніку Расея з Беларусі вывезла амаль 30 вагонаў з боепрыпасамі для ўзмацнення расейскіх акупацыйных войскаў у вайне супраць Украіны.
Як паведамляе карэспандэнт УНІАН, пра гэта намеснік начальніка Галоўнай аператыўнай управы Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны, брыгадны генерал Аляксей Громаў распавёў падчас онлайн-брыфінгу.
Ён сказаў, што ў межах Валынскай, Роўненскай, Жытомірскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласцей абстаноўка характарызуецца як стабільная і кантраляваная.
«Вайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі прадаўжае надаваць дапамогу агрэсару ў вайне супраць Украіны. Паводле атрыманай інфармацыі, у рамках двухбаковай дамоўленасці, цяпер прадаўжаецца работа групы афіцэраў паўднёвай вайсковай акругі ўзброеных сіл краіны-агрэсаркі з мэтай адбору і далейшага перамяшчэння для патрэб агрэсара аўтамабільных шын, вузлоў, агрэгатаў і іншых запасных частак да бронетэхнікі ворага. Праца прадаўжаецца на беларускіх складах, базах і арсеналах», - заявіў Громаў.
«Акрамя таго, з пачатку кастрычніка з беларускіх арсеналаў захоўвання ракет і боепрыпасаў накіравана да акупацыйных войск на Данецкім і Херсонскім кірунках амаль 30 вагонаў з боепрыпасамі», - адзначыў Громаў.
Ён дадаў, што ўсяго з пачатку поўнамаштабнай агрэсіі з тэрыторыі Беларусі было адпраўлена 26 эшалонаў агульнай колькасцю амаль 250 вагонаў і вагай, большай за 10 тысяч тон.