Беларусак не дапусцяць на чэмпіянат Еўропы ў боксе нават пасля дазволу IBA
3- 6.10.2022, 16:21
- 6,754

Арганізатары зрабілі заяву ў гэтым пытанні.
Прадстаўніцы Расеі і Беларусі не змогуць выступіць на жаночым чэмпіянаце Еўропы ў боксе, нягледзячы на пастанову Міжнароднай баксёрскай асацыяцыі (ІBA) зняць усе абмежаванні.
Пра гэта паведаміла Еўрапейская канфедэрацыя бокса (EUBC):
«EUBC атрымала пастанову IBA дазволіць баксёрам з Федэрацыі бокса Расеі і Беларускай федэрацыі бокса зноў удзельнічаць у спаборніцтвах IBA.
У адпаведнасці з гэтай пастановай мы дазволім гэтым спартоўцам удзельнічаць у санкцыянаваных EUBC спаборніцтвах пасля будучага ЧЕ сярод жанчын», - цытуе заяву арганізацыі Tribuna.com.
Турнір пройдзе ў Чарнагорыі з 14 да 22 кастрычніка. Гэты крок дазволіць EUBC пазбегнуць байкоту турніру ад асацыяцый іншых краін, якія не згодныя з пастановай IBA.