УСУ ліквідавалі камандзіра роты снайпераў РФ
8- 6.10.2022, 16:16
- 13,602

Украінскія воіны працягваюць знішчаць афіцэраў ворага.
Байцы Узброеных сіл Украіны знішчылі камандзіра роты снайпераў расейскіх акупантаў.
Пра гэта паведаміў у Telegram афіцэр УСУ Анатоль Штэфан (Шцірліц). Ён таксама апублікаваў фота ліквідаванага афіцэра-рашыста.
З ягоных звестак, знішчаны старшы лейтэнант РФ Хачатур Мацевасян, які камандаваў ротай снайпераў.
«Паспяхова правёў аперацыю па згортванні і арганізаванай перакідцы з мэтай нарошчвання намаганняў на іншым накірунку», - іранічна пракаментаваў ліквідацыю акупанта Штэфан.
