Упершыню са жніўня РФ ударыла ракетамі па Украіне з Беларусі
28- 6.10.2022, 15:50
- 21,256

Расейцы ўдарылі па Хмяльніцкай вобласці ракетамі Х-22.
Раніцай 6 кастрычніка расейская авіяцыя нанесла ракетны ўдар па Украіне з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка галоўнай аператыўнай управы Генштаба УСУ Аляксей Громаў, спікер Паветраных сілаў Юрый Ігнат:
– Сёння раніцай 4 самалёты Ту-22 М3 стратэгічнай авіяцыі краіны агрэсаркі з паветранай прасторы Беларусі нанеслі авіяцыйны ўдар па тэрыторыі Украіны.
Папярэдняе ўжыванне авіяцыі з гэтага кірунку было 28 жніўня.
Як удакладніў спікер Паветраных сілаў Украіны Юрый Ігнат, гаворка ідзе пра ўдар па Хмяльніцкай вобласці, які вораг нанёс ракетамі Х-22.
Раніцай 6 кастрычніка падчас паветранай трывогі расейскія войскі нанеслі ракетны ўдар па тэрыторыі Шапятоўскага раёна Хмяльніцкай вобласці, адна з дзвюх ракетаў упала побач з аб'ектам інфраструктуры. Іншая ўпала на пустцы.