27 красавiка 2024, Субота, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін саслаб настолькі, што верхаводы «Л/ДНР» пачалі «гуляць» самастойна

2
Пуцін саслаб настолькі, што верхаводы «Л/ДНР» пачалі «гуляць» самастойна

Да чаго прывядзе паралюш улады ў Крамлі?

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін не планаваў праводзіць рэферэндумы і быў зацікаўлены ў перамовах з Украінай, аднак марыянеткавыя верхаводы псеўдарэспублік «ДНР» і «ЛНР» разбурылі ягоныя планы. Такое меркаванне ў эфіры «Радио НВ» агучыў палітолаг і паліттэхнолаг Абас Галямаў.

«Пуцін выбірае паміж кепскім і зусім кепскім, у яго няма добрых варыянтаў. І пастанавіў аддаць азоўцаў у надзеі, што гэта дазволіць прадэманстраваць ягоную добрую волю ўкраінцам, каб украінцы ўсё ж такі, магчыма, селі з ім за стол перамоваў. Тэма азоўцаў не дапамагла, бо рэферэндумы ён таксама правёў, хоць і супраць сваёй волі. Гэта я і называю паралюшам», – заявіў Галямаў.

На ягоную думку, Пуцін апынуўся ў такім становішчы праз дзеянні верхаводаў так званых псеўдарэспублік «ДНР» і «ЛНР» Дзяніса Пушыліна і Валерыя Пасечніка, напалоханых контрнаступам УСУ:

«Яны зразумелі, што Крэмль саслаб настолькі, што трэба ўжо гуляць самастойна, не спадзеючыся, што Крэмль іх выратуе. Яны паспрабавалі заякарыць Расею, каб Расея не магла гэтак сама лёгка ўцячы [з Данецкай і Луганскай абласцей], як уцякла з-пад Харкава».

Галямаў мяркуе, што змяніць планы расейскага дыктатара яны здолелі з дапамогай крамлёўскіх сілавікоў:

«Яны выцягнулі гэтую тэму ў публічную прастору. Я думаю, вядома, яны знайшлі сабе хаўруснікаў унутры Крамля. Частка сілавікоў, якія працуюць на абвастрэнне канфлікту, спрабуюць стварыць такую сітуацыю, каб Пуцін не ішоў на перамовы. Такім чынам яны ў той ці іншай ступені падгулялі Пасечніку і Пушыліну, якія выступілі драйверамі працэсу [правядзення рэферэндумаў]».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках