«Гэта кацёл»: На поўдні УСУ загналі войска РФ у пастку, прыціснуўшы да берагу Дняпра
12- 6.10.2022, 15:31
- 35,556

Крэмль можа выправіць ім на дапамогу толькі дрэнна навучаных навабранцаў.
На Паўднёвым кірунку падраздзяленні Узброеных сілаў Украіны заціснулі расейскіх акупантаў паміж сваімі пазіцыямі і правым берагам Дняпра.
Пра гэта паведаміла кіраўніца аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра сілаў абароны Поўдня Наталля Гумянюк на брыфінгу, паведамляе «Главред».
«Калі будуць крытычна парушаныя іх магчымасці перабрацца на іншы бераг – гэта кацёл», – падкрэсліла яна.
Паводле ейных звестак, ваеннае кіраўніцтва РФ больш за ўсё спадзяецца на паветрана-дэсантныя войскі, якіх атрымалася сабраць нямала.
У той самы час яна пацвердзіла з'яўленне на Паўднёвым кірунку толькі што мабілізаваных расейцаў і ўдакладніла, што яны дрэнна падрыхтаваныя, таму служаць для расейскага ваеннага камандавання толькі «гарматным мясам».
«Так, ужо ёсць факты з'яўлення на нашым адрэзку так званых “свежых мабілізаваных”, аднак не свежых у якасці. Яны не вельмі падрыхтаваныя і, хутчэй, выконваюць ролю гарматнага мяса», – дадала Гумянюк.