28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ашалеў праз гіперінфляцыю

71
Лукашэнка ашалеў праз гіперінфляцыю

З 6 кастрычніка дыктатар забараніў падвышаць кошты «на ўсё».

У Беларусі з 6 кастрычніка забаронены ўсякі рост коштаў, паведамляюць праўладныя прапагандысты паводле вынікаў нарады эканамічнага блоку ўраду і Аляксандра Лукашэнкі. «За выключэннем індывідуальных пастановаў міністра ці старшыні аблвыканкама», – паведамляе тэлеграм-канал, які звязваюць з прэс-службай Лукашэнкі.

«За парушэнне – адказнасць Генпракуратуры і КДК – затрыманні і крымінальныя справы. Адказнасць на ўсёй вертыкалі», – удакладняюць прапагандысты.

Як паведамляецца, паводле пастановы Лукашэнкі стварылі адмысловую «працоўную групу», у якую ўвайшлі КДК, прафзвязы, «дэпутаты» і «сенатары», Белстат. «Кіраўніца групы – Качанава. Група да 20 кастрычніка павінна ўнесці ва ўрад прапановы пра захады рэгулявання коштаў у краіне. Якія забяспечаць кантроль і недапушчэнне росту», – удакладняюць прапагандысцкія рэсурсы.

Нагадаем, у Беларусі інфляцыя за студзень – жнівень разагналася да 13,8 адсотка. Урад прагназуе, што паводле вынікаў года яна будзе на ўзроўні 19 адсоткаў гадавых. Раней прагноз быў на ўзроўні 6 адсоткаў гадавых.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках