УСУ «пакалашмацілі» войскі РФ каля Каменнай і на правым беразе Дняпра пад Херсонам
1- 6.10.2022, 13:37
- 13,600

Актуальная мапа баявых дзеянняў ад брытанскай выведкі.
Украінскія войскі прадаўжаюць контрнаступальныя дзеянні на некалькіх кірунках. Тым часам расейцы спрабуюць прарваць абарону УСУ на Данбасе.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай мапу карту, апублікаваную Міністэрствам абароны Брытаніі ў Twitter.
Актуальная мапа баявых дзеянняў ад брытанскай выведкі: якія змены на франтах
Паводле звестак брытанскай мапы, украінскія байцы праводзяць наступальныя аперацыі на Луганскім і Херсонскім кірунках. Поспехі Узброеных сілаў асабліва прыкметныя на падыходах да Крамянной і ўздоўж правага берагу Дняпра ў Херсонскай вобласці.
Расейскія войскі ў сваю чаргу практычна на ўсіх кірунках стаяць у абароне. Толькі ў раёне Бахмута акупанты спрабуюць зламаць украінскую абарону.
Нагадаем, што ў Херсонскай вобласці байцы Узброеных сілаў Украіны прадаўжаюць свой контрнаступ. Расейцы адступаюць і спрабуюць дзе-небудзь замацавацца.
Учора ўкраінскія войскі вызвалілі тры вёскі ў Херсонскай вобласці – Новаўваскрэсенская, Новагрыгор’еўка і Петрапаўлаўка.
