Белы дом: Украінцы так магутна наступаюць у Херсонскай вобласці, што могуць увайсці ў Крым
5- 6.10.2022, 11:50
- 10,376

У адміністрацыі Байдэна ўражаны тэмпамі прасоўвання ўкраінскіх войскаў.
Узброеныя сілы Украіны паспяхова наступаюць на Херсонскім кірунку. У сувязі з такой сітуацыяй у адміністрацыі Джо Байдэна дапускаюць рэалізацыю сцэнару вызвалення акупаванага Крыма. Усё залежыць ад далейшых поспехаў украінскага войска.
Як паведамляе The Telegraph, у Белым доме прыйшлі да высновы, паводле якой сілы абароны Украіны могуць вызваліць акупаваны Крым. На такую перспектыву паказваюць поспехі ўкраінскіх войскаў у Херсонскай вобласці.
«Вызваленне Крыма Украінай зараз цалкам магчымае, гэта нельга скідаць з рахункаў», - адзначыла крыніца ў амерыканскай адміністрацыі.
Таксама інсайдэр падкрэсліў, што ўсё залежыць ад далейшага развіцця наступу УСУ, і бягучая сітуацыя дазваляе спадзявацца на поспех.