Пасля ўцёкаў расейцаў байцы УСУ знайшлі пад Ліманам кантужанага мядзведзя
9- 6.10.2022, 11:41
- 10,574

Што адбылося з жывёлінай?
Байцы УСУ пасля вызвалення Лімана Данецкай вобласці знайшлі ў прыватным заапарку параненага мядзведзя, закрытага ў вальеры, перадае UAnimals на сваёй старонцы ў «Фейсбуке».
Паведамляецца, што расейскія акупанты, калі кантралявалі гэтую тэрыторыю, вельмі жорстка абыходзіліся з большасцю дзікіх жывёл, якія ўтрымліваліся ў заапарку. У той жа час мядзведзь застаўся жывым, але атрымаў кантузію ад набою, які разарваўся недалёка ад вальера.
Валанцёры кажуць, што калі стан жывёліны палепшыцца, яе павязуць на рэабілітацыю ў Парк драпежнікаў «Ардэн», які размяшчаецца на Хмельнітчыне.


