16 красавiка 2024, aўторак, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладальнік бара ў Тбілісі не пусціў пуціністку Сабчак

32
Уладальнік бара ў Тбілісі не пусціў пуціністку Сабчак
Ксенія Сабчак

Уладальнік грузінскага бара жорстка паставіў на месца расейскую тэлевядоўцу.

Расейская тэлевядоўца Ксенія Сабчак паспрабавала патрапіць у грузінскі бар Dedaena Bar у Тбілісі, але ўладальнік установы не прапусціў яе праз падтрымку Расеі ў вайне, піша «Уніян».

Так, у рамках праграмы «Асцярожна, Сабчак» адыёзная тэлевядучая запісвала інтэрв'ю з дачкой расейскага сэнатара Эдуарда Ісакава - Дыянай. Дзяўчаты падчас шпацыру надумалі зайсці ў мясцовы бар, які стаў вядомы дзякуючы спецыяльнаму анкетаванню.

Высвятляецца, што ўладальнік бара стварыў анкеты для расейцаў, якія хочуць патрапіць ва ўстанову. Сярод асноўных пунктаў ёсць такія «Я ніколі не галасаваў за Пуціна» і «Слава Украіне».

Сабчак паспрабавала растлумачыць Дато Лапаўры, што нельга ўціскаць людзей паводле нацыянальнай прыкметы, але той быў няўмольны. Ён заявіў, што праз Уладзіміра Пуціна 300 тысяч грузінаў сталі ўцекачамі.

- Мы ўсе ведаем, што Пуцін - абраны лідар. І ўжо не ведаю, справядлівым быў гэты выбар ці не, але гэта факт - большая частка расейцаў падтрымлівае Пуціна і яго палітыку. Таму ён і прэзідэнт... 20% Грузіі акупаванае Расеяй. 300 тысяч грузінаў сталі ўцекачамі праз расейскую палітыку. 300 тысяч! Кожны дзясяты грузін у сваёй уласнай краіне, - сказаў мужчына.

Сабчак працягнула намагаць на тым, што большасць расейцаў нават не ведаюць аб сітуацыі ў Абхазіі. На што Лапаўры адказаў: «Калі расейцы не ведаюць гэтага, то яны проста невукі і не павінны прыязджаць у Грузію, такіх расейцаў тут не чакаюць, гэта падтрымка расейскай палітыкі».

- А пры чым тут пункт «Слава Украіне»? Ці навошта пагаджацца з тым, што «рускі ваенны карабель ідзе зразумела куды»? Прычым тут гэта? Якое дачыненне мае Украіна да Грузіі? Калі чалавек супраць вайны, але не падтрымлівае Украіну? – працягнула задаваць пытанні Сабчак.

Уладальнік бара дадаў, што многія расейцы, стаўляючы галачку ў анкеце «Не галасаваў за Пуціна», хлусяць.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках