Акупанты пачалі мабілізацыю ў Луганскай вобласці
12- 6.10.2022, 10:48
- 12,774

Позвы раздаюць усім.
У часова акупаваных раёнах Луганскай вобласці расейцы пачалі "частковую" мабілізацыю. Павесткі раздаюць усім - ад студэнтаў да пенсіянераў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка Луганскай АВА Сяргея Гайдая.
«У Старабельскім і Крамянскім раёнах акупанты пачалі частковую мабілізацыю. Чаму не прымусовую, а менавіта частковую - тлумачаць проста: нібыта гэтыя тэрыторыі ўжо частка Расеі, а там абвешчаная частковая мабілізацыя», - распавёў ён.
Для мабілізацыі грамадзян акупанты ходзяць па дварах і раздаюць павесткі ўсім без разбору, адзначыў Гайдай.
«Выдаюць усім без разбору - і студэнтам, і хворым, і старым», - распавёў кіраўнік Луганскай АВА.
Нагадаем, учора расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў законы аб так званым «уваходжанні» чатырох рэгіёнаў Украіны ў склад РФ.
Як вядома, зараз на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі праходзіць частковая мабілізацыя. Жыхароў краіны набіраюць у войска для таго, каб адправіць іх на вайну ва Украіну. Таму з моманту падпісання Пуціным дакумента аб «анэксіі» ўкраінскіх тэрыторый, там пачаў дзейнічаць указ аб «частковай» мабілізацыі.
Аднак варта адзначыць, што ў так званых «Л/ДНР» прымусовая мабілізацыя праходзіць яшчэ з пачатку года.