25 красавiка 2024, Чацвер, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ паспяхова прасоўваюцца на Херсонскім кірунку: карта баёў ва Украіне на раніцу

1
УСУ паспяхова прасоўваюцца на Херсонскім кірунку: карта баёў ва Украіне на раніцу

Украінскае войска ўжо 226-ы дзень працягвае весці жорсткую барацьбу з расейскімі акупантамі.

Карта баявых дзеянняў ва Украіне на раніцу ў чацвер, 6 кастрычніка, зведала істотныя змены. Украінскія вайскоўцы ўпэўнена рухаюцца на Херсонскім кірунку, адціскаючы акупантаў. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на DeepStateMAP.

Са звестак карты, украінскія вайскоўцы вызвалілі Новагрыгор’евку Херсонскай вобласці. Таксама Трыфанаўка і Новавасільеўка Херсонскай вобласці пераходзяць пад кантроль УСУ.

Пры гэтым раейскія акупанты маюць частковы поспех ля Зайцавага Данецкай вобласці.

Нагадаем, што ў Херсонскай вобласці байцы Узброеных сіл Украіны працягваюць свій контрнаступ. Расейцы адыходзяць і спрабуюць дзе-небудзь замацавацца.

5 кастрычніка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў, што ў Херсонскай вобласці былі вызваленыя тры вёскі, а менавіта Новаваскрэсенскае, Новагрыгар'еўка і Петрапаўлаўка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках