25 красавiка 2024, Чацвер, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапагандыст расплакаўся ў жывым эфіры праз уцёкі расейцаў за мяжу

42
Прапагандыст расплакаўся ў жывым эфіры праз уцёкі расейцаў за мяжу

На шоў у Салаўёва ён заявіў, што «не ведае, як жыць далей».

Расейскі прапагандыст Барыс Карчэўнікаў расплакаўся ў жывым эфіры праз тое, што многія расейцы ўцякаюць ад мабілізацыі за мяжу, паведамляе 24tv.ua.

Расплакаўся Карчэўнікаў у эфіры шоў іншага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва. Ён пачаў трызненне, маўляў, калі нехта іншы аддае жыццё за радзіму, то сам Карчэўнікаў яго не любіць.

«Калі яна пры гэтым вартая таго, што за яе аддаюць жыццё. За яе і за мяне. Як жа мне жыць далей?», - у слязах спытаў прапагандыст.

Далей ён рассыпаўся ў абразах у бок сваіх суграмадзян, якія ўцякаюць ад мабілізацыі. Паводле ягоных слоў, расейцы, якія не хочуць ехаць ваяваць ва Украіну і крытыкуюць вайну, з'яўляюцца «смеццем» і з імі «расправіцца» Бог.

«Калі ты нават тады не можаш змяніць стаўленне да сваёй краіны, то на табе можна ставіць крыж. Ты нішто, ты зера, ты нуль, нішто цябе не навучыць ні патрыятызму, ні чалавекалюбству. Ты гніль, смецце», - сказаў расеец.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках