7 снежня 2022, Серада, 10:25
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Глыбокім прадаюць манастыр XVIII стагоддзя, дзе ночыў Напалеон

8
У Глыбокім прадаюць манастыр XVIII стагоддзя, дзе ночыў Напалеон

Кошт - адна базавая адзінка.

Будынак кляштара кармелітаў у цэнтры Глыбокага, помнік архітэктуры XVIII стагоддзя, зноў выстаўлены на аўкцыён для продажу за адну базавую адзінку - 32 рублі. Пра гэта паведамілі 6 кастрычніка ў камітэце «Віцебскаблмаёмасць».

Раней манастыр спрабавалі прадаць за базавую ў траўні гэтага года, а да таго - у 2019 годзе, але беспаспяхова. Цяперашні аўкцыён прызначаны на 10 кастрычніка.

Жылы корпус манастыра разам з касцёлам былі пабудаваны ў 1735 годзе. У пачатку наступнага стагоддзя ў манастыры спыняўся Напалеон Банапарт па дарозе ў Маскву.

У 1865-м манастыр закрылі, а касцёл з 1875-га стаў праваслаўнай царквой. У жылым корпусе ў розныя гады дзейнічалі пансіён, бібліятэка, шпіталь, склады. На сёння захавалася толькі адно крыло корпуса, два іншыя разабралі ў 1892 годзе.

Аб'ект - двухпавярховы цагляны будынак плошчай 1 280 квадратных метраў з сутарэннем, да яго належыць пляц плошчай 10 сотак з правам арэнды на 40 гадоў.

Акрамя манастыра, у кастрычніку «Віцебскаблмаёмасць» паспрабуе прадаць яшчэ 81 аб'ект, у тым ліку 54 - за адну базавую адзінку. На продаж выстаўлены 30 былых школ і дзіцячых садоў, 12 дамоў культуры, 3 лазні-пральні, 2 кандытарскія цэхі, 5 адміністрацыйных будынкаў, 8 крам, а таксама база адпачынку ў лесе ў Полацкім раёне.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».