Пад Херсонам расейцы вывесілі на БМП белы сцяг і здаліся ў палон
43- 6.10.2022, 8:02
- 35,256

Расейскія вайскоўцы склалі зброю без бою.
З’явілася відэа, як пад Херсонам расейцы на БМП вывесілі белы сцяг і здаліся ў палон. Расейскія вайскоўцы без бою здаліся ўкраінскім салдатам і аддалі спраўную бронемашыну.
Пад Херсонам расейскія акупанты прыехалі на БМП з белым сцягам і здаліся ў палон УСУ.
Кіраўнік Мікалаеўскай АВГА Віталь Кім напісаў, што расейцы абмянялі сваю браняваную машыну пяхоты на жыццё і нейкае матэрыяльнае заахвочванне, паведамляе ТГ-канал «Украіна 365».
На роліку відаць, як украінскія салдаты сядзяць у засадзе і бачаць бронемашыну з белым сцягам. Пад'ехаўшы да байцоў УСУ, расейцы (усяго іх у БМП было трое) высадзіліся і леглі на зямлю.
Украінцы, праверыўшы іх кішэні, а таксама «браню» з літарай Z, выканалі ўсе прадпісаныя законам працэдуры афармлення здачы ў палон.
Варта адзначыць, што раней Віталь Кім прапаноўваў вайскоўцам РФ здацца добраахвотна ў палон, а калі тыя яшчэ з сабой прывязуць вайсковую тэхніку - купіць у іх яе за грошы.
«Мы купілі БМП-2», - напісаў кіраўнік Мікалаеўскай вобласці і дадаў, што ўсе падрабязнасці гэтай «угоды» раскажа ўжо заўтра.