1 лютага 2023, Серада, 19:12
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянон Пазняк: Полк Каліноўскага - адзіная арганізаваная сіла, якая можа нешта зрабіць у Беларусі

27
Зянон Пазняк: Полк Каліноўскага - адзіная арганізаваная сіла, якая можа нешта зрабіць у Беларусі
ЗЯНОН ПАЗНЯК
ФОТА: CHARTER97.ORG

Рэжым Лукашэнкі, які вісіць на валаску, пасыплецца ў выніку паўстання.

Беларусам трэба ўсімі сіламі дапамагаць палку Каліноўскага і ўкраінцам. Гэта наш адзіны шанец. Полк павінен вырасці ў брыгаду і ў дывізію. Тады рэжым Лукашэнкі, які вісіць на валаску, пасыплецца ў выніку паўстання ў Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» заявіў лідар партыі КХП БНФ Зянон Пазняк.

«Вайну трэба разглядаць як вайну супраць Беларусі і Украіны. Гэта адна вайна. Беларусь акупавалі. Калі ўвайшлі расейскія войскі ў Беларусь і акупавалі, тады быў напад на Украіну. Без гэтага нічога б не адбылося. Сітуацыя для Беларусі трагічная, бо яна акупаваная чужым войскам. Улада Лукашэнкі выконвае ролю акупацыйнай адміністрацыі. Мабілізацыя, якую абвясцілі ў Расеі і на якой намагаюць, каб была ў Беларусі, падрыхтоўка чыгункі, маса мабілізаваных экстрэмістаў. Сітуацыя выглядае так: калі ў гэтай вайне не будзе знішчаная РФ і ўлада, будзе вельмі дрэнна для Беларусі найперш для Украіны і ўсёй Еўропы. Гэта сумны сцэнар. Я думаю, што сітуацыя развіваецца так, што ў гэтай імперыі нічога не атрымаецца. Але нашкодзіць яна можа надта шмат. Асабліва з апошнімі заявамі Пуціна наконт ужывання ядзернай зброі», – заявіў Зянон Пазняк.

Лідар партыі КХП БНФ таксама падкрэсліў, што полк імя Кастуся Каліноўскага - адзіная арганізаваная сіла, якая можа нешта вызначыць у Беларусі.

Цалкам інтэрв'ю гледзіце ў відэа.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».