26 красавiка 2024, Пятніца, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напад з боку Беларусі: у Зяленскага раскрылі падступны сцэнар РФ

47
Напад з боку Беларусі: у Зяленскага раскрылі падступны сцэнар РФ
ФОТА: ТАСС

Лукашэнка знаходзіцца ў прыгнечаным стане.

Аляксандр Лукашэнка зараз вельмі разгублены праз ціск прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, які спрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну з Украінай.

Як піша УНІАН, такое меркаванне выказаў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

«У суб'екта (Лукашэнкі) вельмі вялікія праблемы на ўнутраным палітычным рынку. Ён не настолькі моцны з пункта гледжання легітымнасці, як ён звык сябе лічыць, і як было да восені 20-го года. З іншага боку ён знаходзіцца пад надзвычайным ціскам Пуціна. РФ хоча ад саюзнай дзяржавы атрымаць больш інтэнсіўнага ўдзелу ў вайне, што небяспечна для Беларусі рэзкім абнуленнем перспектыў дзяржаўнасці… і беларусы гэта разумеюць, у тым ліку і Лукашэнку», – заявіў ён.

«Таму Лукашэнка з аднаго боку знаходзіцца ў разгубленасці, а з другога боку - у прыгнечаным стане», - дадаў Падаляк.

Дарадца кіраўніка ОПУ падкрэсліў, што Украіна трымае пад кантролем сітуацыю на мяжы з Беларуссю, выдатна разумеючы планы Расеі.

«На мяжы з Беларуссю ва Украіне сканцэнтраваны сілы абароны і праводзяцца вайсковыя вучэнні. І мінныя палі ёсць, і добра ахоўваецца сам перыметр мяжы. Гэта ўсё дакладна кантралюецца. Безумоўна Расея зараз спрабуе накіраваць туды энную колькасць мабілізаваных, да 20-30 тысяч… Нейкія спробы яны могуць… бунт нават унутраны – адзін са сцэнараў, які разглядаецца намі як цалкам сур'ёзны… што, насыціўшы вайсковыя часткі Беларусі, расейцы паспрабуюць зладзіць бунт і перахапіць у Лукашэнкі кіраванне вайскоўцамі», - адзначыў Падаляк.

«Мы да беларускага кірунку актыўна рыхтуемся, мы разумеем, што Расея паспрабуе актываваць яго», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках