20 красавiка 2024, Субота, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка слабее на вачах

108
Лукашэнка слабее на вачах

Дыктатар адмаўляецца ад мерапрыемстваў і рытуалаў, якіх пільнаваўся гадамі.

UDF падае некалькі прыкладаў, якія сведчаць аб тым, што фізічная форма Аляксандра Лукашэнкі цяпер далёкая ад ідэалу.

Перастаў збіраць ураджай на прысядзібным надзеле

У канцы жніўня беларускія і замежныя СМІ традыцыйна абляталі кадры, як Лукашэнка з найбліжэйшым асяродкам ці збірае кавуны, ці капае бульбу. Але сёлета дыктатар ад збору ўраджаю на прысядзібным надзеле адмовіўся - прынамсі, яго прэс-служба пра гэта нічога не паведаміла.

Праўда, ужо летась было бачна, што фізічная праца давалася Лукашэнку нялёгка.

Часта абапіраецца на стол

Падчас апошніх інспекцый прадпрыемстваў было бачна, што дыктатар нібыта пастаянна шукае апору. Так пасля наведвання Мінскага механічнага завода імя С.І.Вавілава – кіраўнік кампаніі холдынгу "БелОМА" прэс-служба Лукашэнкі распаўсюдзіла цэлую серыю здымкаў аднатыпных паводзін палітыка.

Адмовіўся 1 верасня ад наведвання навучальнай установы

Традыцыйна ў Дзень ведаў Лукашэнка наведваў розныя навучальныя ўстановы - школы або ВНУ. Так некалькі гадоў таму, праводзячы першы ўрок для старшакласнікаў у новай школе Менска, ён заявіў, што электракар Tesla яму нібыта падарыў сам Ілан Маск.

Але сёлета не Лукашэнка пайшоў да навучэнцаў, а яны да яго - у Палац Незалежнасці, дзе дыктатар доўга з імі размаўляў, седзячы ў крэсле.

Выязны выступ перад журналістамі - таксама ў становішчы седзячы

Яшчэ з 90-х Лукашэнка пільнуецца даволі дакладнага фармату выпраў, падчас якіх ён не толькі «інспектуе» тэрыторыю і размаўляе з чыноўнікамі (і ўсё менш з простымі работнікамі), але і перад ад'ездам адказвае на самыя розныя (хоць і загадзя зацверджаныя) пытанні набліжаных журналістаў.

Усё гэта ён рабіў у паходным варыянце - выключна стоячы. Але тыдзень таму пасля азнаямлення з будаўніцтвам музея ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» Лукашэнка і сам прысеў на крэсла, і маладых журналістаў пасадзіў на лавачкі.

Ці гуляе зараз Лукашэнка ў хакей?

Пацвярджэнняў вернасці ўлюбёнаму хобі з боку кіраўніка краіны даўно няма. У апошні раз пра гульню Лукашэнкі ў хакей паведамлялі ў красавіку - тады ён атрымаў клюшкай па твары ў фінальным матчы Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматараў.

Нядаўна стартаваў чарговы сезон аматарскага чэмпіянату Менска ў хакеі і там гуляе Аляксандр Лукашэнка - але не вядомы ўсім палітык, а ягоны ўнук, сын Віктара Лукашэнкі.

Таксама звяртае на сябе ўвагу той факт, што кіраўнік Беларусі не згуляў у хакей з Уладзімірам Пуціным падчас нядаўняга візіту ў Сочы - а раней яны любілі разам паганяць шайбу.

Прэс-служба Лукашэнкі даўно нічога не паведамляе пра здароўе палітыка

Хаця інфармаванне пра самаадчуванне лідараў з'яўляецца нормай у дэмакратычных краінах. Нават інфармацыю аб тым, што кіраўнік Беларусі другі раз перахварэў на каранавірус, выдаў сам Лукашэнка - мімаходзь падчас нарады ў пачатку гэтага года.

Між тым сведчанні не пра найлепшую фізічную форму палітыка з'яўляюцца ўжо больш за год. У 2021-м публікаваліся сярод іншага відэа, на якіх Лукашэнка з цяжкасцю перасоўваўся.

Відавочна, за апошні год Лукашэнка здароўе не паправіў.

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках