2 траўня 2024, Чацвер, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбухі ў Севастопалі: Зліквідаваныя чатыры вайсковыя караблі РФ

58
Выбухі ў Севастопалі: Зліквідаваныя чатыры вайсковыя караблі РФ

Інфармацыя ўдакладняецца.

У Севастопальскай бухце гараць 4 расейскія ваенныя караблі. Адзін з тых, якія выбухнулі, – фрэгат «Адмірал Макараў». Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка.

Ён дадаў, што «Адмірал Макараў» з'яўляецца носьбітам крылатых ракетаў «Калібр». Менавіта з яго ў ліпені былі выпушчаныя ракеты, якія ўдарылі па Вінніцы і забілі ўкраінцаў. Сярод ахвяраў была і маленькая дзяўчынка Ліза.

«У выніку неасцярожнага абыходжання з выбуховымі рэчывамі ў Севастопальскай бухце выбухнулі чатыры ваенныя караблі чарнаморскага флоту РФ – у тым ліку фрэгат і дэсантны карабель», – напісаў Антон Герашчанка.

У Страткаме заявілі, што акупанты закрылі галоўную севастопальскую пераправу. Такую пастанову яны прынялі праз атаку дронаў.

«Зноў панапіваліся і ў паветра па сваіх дронах паляць», – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках