Пентагон апублікаваў новую абаронную стратэгію
6- 27.10.2022, 21:51
- 14,164

Расея прызнаная вострай пагрозай.
Мінабароны ЗША апублікавала новую абаронную стратэгію. У ёй Расея прызнаная "вострай пагрозай", а Кітай "асноўным выклікам".
"Нягледзячы на тое, што мы факусуемся на КНР як на асноўным выкліку, Нацыянальная абаронная стратэгія таксама адказвае за вострую пагрозу з боку Расеі, што зусім нядаўна было прадэманстраваная далейшым несправакаваным уварваннем Расеі ва Украіну", – гаворыцца ў апублікаваным дакуменце.
Адзначаецца, што Расея нясе сур'ёзныя і пастаянныя рызыкі для ЗША і хауруснікаў Вашынгтона, да якіх належаць:
ядзерныя пагрозы;
пагрозы крылатымі ракетамі вялікай далёкасці;
кібер- і інфармацыйныя аперацыі;
контркасмічныя пагрозы;
хімічная і біялагічная зброя;
падводная вайна;
шырокія кампаніі шэрай зоны, накіраваныя, супраць дэмакратый.
«Пагарджаючы незалежнасці сваіх суседзяў, урад Расеі імкнецца выкарыстаць сілу, каб навязаць змены межаў і аднавіць імперскую сферу ўплыву. Яго шырокі паслужны спіс тэрытарыяльнай агрэсіі ўключае ў сябе эскалацыю жорсткай, нічым не справакаванай вайны супраць Украіны», - паведамляецца ў дакуменце.
Асноўныя прыярытэты новай абароннай праграмы ўключаюць:
абарону ЗША, з улікам росту пагрозы з боку Кітая;
стрымліванне стратэгічных нападаў на ЗША і партнёраў;
стрымліванне агрэсіі, у той жа час гатоўнасць атрымаць верх у канфлікце, калі гэта неабходна, аддаючы прыярытэт выкліку Кітая, а затым выкліку Расеі ў Еўропе;
стварэнне ўстойлівых Аб'яднаных сіл і абароннай экасістэмы.