20 снежня 2025, Субота, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кіроўца адмовіўся везці маю бабулю і ледзь не збіў»

5
«Кіроўца адмовіўся везці маю бабулю і ледзь не збіў»

Беларуска расказала, як спрабавала скарыстацца паслугамі таксі.

У рэдакцыю onliner.by звярнулася чытачка Ганна і расказала непрыемную гісторыю, у якую яна трапіла. Дзяўчына выклікала таксі ў сэрвісе «Яндэкс.Go», каб адвезці бабулю, аднак кіроўца, паводле ейных словаў, адмовіўся ад паездкі проста на месцы, а потым рэзка з'ехаў.

«Я выклікала машыну, прыехаў малады чалавек, – патлумачыла Ганна. – Падыходжу вельмі блізка да аўто, трымаю бабулю за руку. Кіроўца адчыняе акно, я прашу пасадзіць пажылога чалавека наперадзе, аднак у адказ чую крык: «Не!» Потым таксі з'язджае, ледзь не збіўшы мяне з бабуляй. Мне трэба было ўсяго недзе 600 метраў праехаць, прычым за 8 рублёў. У чым праблема? Далі промакод, але ад гэтага не лягчэй».

У прэс-службе «Яндэкс.Go» высветлілі дэталі: «Наша служба падтрымкі звязалася з карыстальнікам і кіроўцам, каб разабрацца ў тым, што адбылося. Акрамя таго, мы праверылі гісторыю кіроўцы ў нас у сістэме – раней паступалі скаргі ад іншых кліентаў на грубасць. Кіроўцу абмежаваны доступ да замоваў сэрвісу».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках