8 чэрвеня 2025, Нядзеля, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка палітычнай зняволенай Галіны Дзербыш просіць аб дапамозе з аплатай паслуг адваката

5
Дачка палітычнай зняволенай Галіны Дзербыш просіць аб дапамозе з аплатай паслуг адваката
Галіна Дзербыш

Сума запазычанасці - амаль $4 тысячы.

Дачка палітычнай зняволенай пенсіянеркі Галіны Дзербыш просіць людзей дапамагчы з аплатай адваката.

- Мы павінны аплаціць запазычанасць (9 800 рублёў). Большасць сродкаў за паслугі адваката ўдалося аплаціць, але цяпер маем патрэбу ў дапамозе таму, што сумы не малыя. Калі ў кагосьці ёсць магчымасць дапамагчы, наша сям'я будзе ўдзячная і дасць асабіста справаздачу пры неабходнасці.

Рэквізіты для пераводу:

- Natalia Derbysz, PL 64102013320000160213854908, PKO Bank Polski - рахунак у злотых;

- Natalia Derbysz, PL 63102013320000150213854684 - рахунак у еўра, - звярнулася да беларусаў дачка Галіны.

Нагадаем, што пенсіянерка Галіна Дзербыш - фігурантка «справы Аўтуховіча». Галіну абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітычная зняволеную цалкам не прызнала сваю віну. У Галіны інваліднасць другой групы, анкалагічнае захворванне і праблемы з сэрцам.

Падтрымаць Галіну тэлеграмамі і лістамі можна на адрас:

Турма №1, 230023, Гародня, Кірава 1, Галіна Іванаўна Дзербыш.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках