26 красавiка 2024, Пятніца, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сіняпальцы ва ўсякі момант можа паднесці запалку да бочкі з порахам»

6
«Сіняпальцы ва ўсякі момант можа паднесці запалку да бочкі з порахам»

Нарошчванне вайсковага патэнцыялу каля межаў Украіны прадаўжаецца.

Перамовы з NATO і ЗША скончыліся нічым. Прычым настолькі, што МЗС Лаўрова паабяцала азнаёміць шырокую грамадскасць з прапановай Захаду. Хоць першапачаткова сам Лаўроў і прасіў адказ Штатаў не даводзіць да агульнага ведама, піша Telegram-канал «Нік і Майк».

Гэта значыць, прапанова ў адказ - арганізаваць дыялог аб дамове пра ракеты малой і сярэдняй далёкасці - ацэненая як другарадная.

А вось патрабаванне надаць гарантыі бяспекі Расеі атрымала заканамерны адказ - вывесці расейскія войскі з Грузіі, Украіны і Малдовы.

І гэта Крамлю не спадабалася. Што будзе далей? Добрых сцэнараў мала.

Тое, што адбываецца на валютным і фондавым рынках Расеі праз вучэнні, ужо з'ела ўскоснымі стратамі 30 млрд даляраў ЗША (ускосныя толькі таму, што гэта не наўпроставыя выдаткі на вучэнні, а так – фінансавыя страты партманэтаў рэжыму цалкам сабе рэальныя), што складае палову вайсковага бюджэту Расеі на 2020 год. І лічба мае тэндэнцыю да павелічэння. Не факт, што ў выніку «дээскалацыі» рынак адыграе назад.

Гэта значыць, у мерапрыемства, якой бы ні была яго мэта, нечакана інвеставаная вялізная сума. І з гэтай гульні з «покер фэйс» і фразай «усё прайшло паводле плану» выйсці вельмі складана. Апублікаваннем заходніх прапаноў Крэмль можа істотна скараціць і без таго вузкае поле для перамоваў.

Ваяўнічая рыторыка крыху спала, і ўкінутая «незалежнай» думай тэма прызнання «ЛДНР» або паставак ім узбраення таксама пацішэла. План «узяць на понт» Украіну і Захад не спрацаваў.

Што застаецца. Канцэнтрацыя войскаў ёсць. Паводле пакуль неправеранай інфармацыі, у шэрагу населеных пунктаў Беларусі мясцовыя ўлады збянтэжаныя неабходнасцю будаўніцтва/рамонту жылой інфраструктуры паблізу ад раскансерваваных вайсковых аб'ектаў (таго ж аэрадрома ў Лунінцы). Гэта значыць, прысутнасць можа захавацца на больш працяглы час, каб трымаць у напружанні.

Нашы крыніцы кажуць, што найбольш магчымай цяпер бачыцца арганізацыя лакальнай правакацыі рукамі проксі ў Беларусі ці Прыднястроўі (дзе Расея таксама нарасціла патэнцыял). З тым, каб атрымаць гэты casus belli.

Што мы жадаем сказаць - Крэмль навешаў вельмі дарагіх і старэючых стрэльбаў па ўсім рэгіёне. Дзе спецыяльна або выпадкова стрэліць - складана прагназаваць. Але ўсё зараджана. А яшчэ нельга забываць, што ў аднаго з проксі - сіняпальцага вар'ята - без ваенных дзеянняў перспектывы зусім дрэнныя. І ў кожны момант ён можа паднесці запалку да бочкі з порахам.

Відавочна, 30-я гады XX стагоддзя вярнуліся не толькі ў Беларусь, але і ў сітуацыю ў Еўропе агулам. Толькі цяпер у выглядзе фарсу ці сцэнару альтэрнатыўнай гісторыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках