26 красавiка 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Нямеччыны: Nord Stream 2 усё ж можа трапіць у новы санкцыйны пакет

5
МЗС Нямеччыны: Nord Stream 2 усё ж можа трапіць у новы санкцыйны пакет

Раней паведамлялася, што санкцыі супраць Расеі не закрануць энэргетыку.

Пакет санкцый Еўразвязу ў выпадку ўзброенага ўварвання Расеі на тэрыторыю Украіны можа ўключаць у сябе захады супраць газаправода Nord Stream 2. Пра гэта заявіла ў чацвер падчас выступу ў Бундэстагу, кіраўніца МЗС Нямеччыны Аналена Бербак, паведамляе «Радыё Свабода».

Яна не прывяла падрабязнасцяў. Улады Нямеччыны, выступаючы за ўзмацненне жорсткасці санкцый у дачыненні да Расеі ў выпадку эскалацыі сітуацыі вакол Украіны, да апошняга часу адназначна не казалі пра тое, ці будуць санкцыі распаўсюджвацца на Nord Stream 2 ці не.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Нэд Прайс напярэдадні заявіў, што ў выпадку расейскага нападу на Украіну газ праз газаправод не пацячэ. Ці будзе ісці размова аб санкцыях або аб адмове Нямеччыны ад праекта - ён не сказаў.

ЗША выступаюць супраць эксплуатацыі газаправода, аднак адміністрацыя Джо Байдэна на гэты момант выступае супраць санкцый, каб не ўскладняць стасункі з Нямеччынай. У выпадку расейскага ўварвання, аднак, сітуацыя можа змяніцца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках