26 красавiка 2024, Пятніца, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брату Навальнага таксама хочуць замяніць умоўнае пазбаўленне волі на рэальнае

1
Брату Навальнага таксама хочуць замяніць умоўнае пазбаўленне волі на рэальнае
АЛЕГ НАВАЛЬНЫ
ФОТА: AFP

Прысуд аб умоўным пакаранні Алегу Навальнаму зачыталі летам 2021 года.

У Масгарсуд пададзенае хадайніцтва аб замене ўмоўнага пазбаўлення волі на рэальнае для Алега Навальнага, брата расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, па так званай «санітарнай справе». Інфармацыя аб гэтым размешчаная на сайце гарсуда 24 студзеня.

Указаная катэгорыя справы: «Аб скасаванні ўмоўнага асуджэння ў сувязі з невыкананнем ускладзеных абавязкаў, ухіленнем ад кампенсацыі шкоды або ўчыненнем новага злачынства».

На 25 студзеня справу перадалі суддзі Люблінскага раённага суда Уладзіміру Кузняцову.

«Московский комсомолец» удакладняе, што патрабаванне замяніць умоўны тэрмін на рэальны ў суд паступіла ад Федэральнай службы выканання пакаранняў.

Агулам па «санітарнай справе» праходзілі да 10 чалавек, частцы з іх прысуды ўжо зачыталі. Да паўтара года абмежавання волі была прысуджаная былая юрыстка Фонду барацьбы з карупцыяй Любоў Собаль, адзін год абмежавання волі прысудзілі паплечніку Навальнага Мікалаю Ляскіну, а прэс-сакратару Навальнага Кіры Ярмыш далі паўтара года ўмоўна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках