26 красавiка 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі рубель узялі на мушку

3
Беларускі рубель узялі на мушку

Усё будзе залежаць ад развіцця сітуацыі вакол Украіны.

Падзенне расейскага рубля абумовіла паслабленне беларускага і найбліжэйшым часам менавіта геапалітычны фактар будзе моцна ўплываць на курс беларускай валюты. Такое меркаванне экспэрта.

Са слоў старэйшага аналітыка «Альпары Еўразія» Вадзіма Іёсуба, за месяц, з 21 снежня да 21 студзеня, асноўнымі фактарамі для руху валют да беларускага рубля былі вонкавыя, піша сайт «Белорусы и рынок».

«Па-першае, трэба адзначыць рост еўра да даляра - з 1,1260 да 1,1360 (0,8%), але больш прыкметным фактарам было паслабленне расейскага рубля. За гэты час даляр у Расеі падаражэў з 74,3 да 76,6 рубля (3,1%), еўра - з 83,7 да 87,0 (3,9%). Падзенне расейскага рубля, вядома ж, было звязанае з геапалітычнай сітуацыяй: перамовы з NATO скончыліся паразай. Няўдалы палітычны ўльтыматум і абвастрэнне сітуацыі на мяжы з Украінай сталі залогам падзення расейскага рубля: «Бо адбывалася яно на фоне высокіх коштаў нафты і залімітавых газу ў Еўразвязе».

Паколькі ў валютным кошыку беларускага Нацбанку расейская валюта складае 50 адсоткаў, то яго дынаміка не магла не паўплываць на курс нашай валюты. Яна таксама аслабла: да даляра - на 1,42%, да еўра - адразу на 2,27%. У той жа час расейскі рубель патаннеў на 1,61%.

На думку аналітыка, улічваючы прычыны гэтых змяненняў, становіцца відавочным, што далейшы лёс курсаў замежных валют да беларускага рубля звязаны з паводзінамі расейскага, што ў сваю чаргу будзе залежаць ад развіцця сітуацыі вакол Украіны.

«Варыянтаў, пры якіх сітуацыя апынецца замарожаная на існым узроўні, практычна не бачна. Можна назваць два - альбо ўзмацненне крызісу, альбо яго дээскалацыя. На маю думку, найбольш магчымым развіццём падзей у найбліжэйшы месяц бачыцца наступнае: сітуацыя на расейска-ўкраінскай мяжы будзе абвастрацца, але да «гарачай фазы» справа не дойдзе. Пры такім сцэнары расейскі рубель прадоўжыць таннець да замежных валют, але сярэдне, не на дзясяткі адсоткаў. У гэтым выпадку захаваецца тэндэнцыя апошніх тыдняў: даляр і еўра будуць даражэць у дачыненні да беларускага рубля, а расейскі - таннець. Пры гэтым сцэнары ў другой палове лютага даляр можа падаражэць да 2,61, еўра - да 2,99 рубля, а расейскі рубель - патаннець да 3,31 рубля за 100 расейскіх».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках