26 красавiка 2024, Пятніца, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новым кіраўніком ПАРЕ абралі нідэрландскага сэнатара Ціні Кокса

Новым кіраўніком ПАРЕ абралі нідэрландскага сэнатара Ціні Кокса
ЦІНІ КОКС

Ён заменіць на пасадзе папярэдняга прэзідэнта Асамблеі Рыка Дамса.

Прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы абралі прарасейскага прадстаўніка ад Нідэрландаў Ціні Кокса.

Як паведамляе "Еўрапейская праўда", за Кокса аддалі галасы 164 дэлегаты.

Кіраўнік сталай дэлегацыі Вярхоўнай рады Украіны Марыя Мезенцава, вылучаная альтэрнатыўным кандыдатам, атрымала 80 галасоў.

Ціні Кокс - нідэрландскі парламентарый, лідар групы крайнялевых, у якую ўваходзяць еўрапейскія камуністы і падобныя палітычныя сілы.

Кокса ўважаюць за адкрытыага агента Крамля і эфектыўнага лабіста інтарэсаў РФ у Асамблеі. Менавіта Ціні Кокс быў аўтарам дакладаў аб зняцці санкцый з расейскай дэлегацыі ў Асамблеі, дзякуючы чаму расейская дэлегацыя вярнулася ў ПАРЕ ў 2019 годзе.

Ціні Кокс заменіць на пасадзе папярэдняга прэзідэнта Асамблеі Рыка Дамса.

Раней ЕП прагназавала, што старшынства Кокса стане няпростым перыядам для ўкраінскай дэлегацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках