28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Hasta la vista, Саша!

52
Hasta la vista, Саша!
ФОТА: ТАСС

Вось наш выбар.

Палац Лукашэнкі знаходзіцца ў поўнай маркоце, не ведаючы, чаго чакаць. Ці то «рэферэндуму», якога яны ўсе да жаху баяцца, ці то мірнага сыходу дыктатара ў іншы свет. Бо на мінулым тыдні беларусы асабліва ўважліва чыталі навіны, што былы прэзідэнт Беларусі сур'ёзна хворы. А «рэферэндум», які так доўга адсоўвалі на больш далёкія даты, можа стаць новым пунктам адліку.

Увогуле «выбары» ў Беларусі для адміністрацыі – асабліва нервовае мерапрыемства. І не мае значэння ці гэта выбары прэзідэнта, ці дэпутатаў, ці папраўкі ў непрацоўную Канстытуцыю. Мне здаецца, яны з задавальненнем іх не праводзілі б, бо менавіта ў гэтыя моманты народ пачынае асабліва цікавіцца палітыкай. Успамінаюць знакамітую фразу: «Ты набываеш каву ў кавярні – значыць маеш непасрэднае дачыненне да палітыкі». Кошт тваёй кавы, як і ўвогуле любыя кошты, залежыць ад узроўню жыцця. 2020 год – таму пацвярджэнне. Нават людзі, далёкія ад палітыкі, выйшлі бараніць свой выбар.

Але які ж выбар людзям абараняць цяпер? Ідзеш на «рэферэндум», зладжаны ўзурпатарам, значыць прызнаеш жыццё ў Беларусі пад ягоным кіраўніцтвам. І тут ужо ўсё роўна, за што вы будзеце галасаваць, ці будзеце вы псаваць бюлетэні. З'явіліся на «рэферэндум» – ваш голас улічаны. Бо бюлетэні, напэўна, нават не паедуць у ЦВК, а таксама, як і ў 2020 годзе, будуць проста выкінутыя або здадзеныя ў макулатуру. Памятаеце, як казала «баршчаварка» Ярмошына? «Усё роўна, як галасуюць – важна, як лічаць». Платформы ў лічбавым падліку галасоў таксама не апраўдалі сябе. Усім і без іх было зразумела, што Лукашэнка на выбарах саступіў, яны сталі проста пацвярджэннем відавочных рэчаў. Таму масавая няяўка на «выбары» – сапраўды эфектыўны метад. Па-першае, гэта азначае, што вы не прызнаяце дыктатара. А па-другое, калі ваш подпіс хтосьці з камісіі падробіць – гэта новыя крымінальныя справы для прыхільнікаў рэжыму.

Ды і ўвогуле, знайсці ахвотных удзельнічаць у гэтай клаўнадзе вельмі складана. Гэта асабліва яскрава відаць на прыкладзе настаўнікаў, якіх апроч асноўнай працы нагрузілі прапагандысцкімі абавязкамі. За капеечны заробак яны і сваю працу толкам выконваць не хочуць, не кажучы ўжо пра працу на рэжым, які, у прынцыпе, і загнаў іх у гэтае становішча. Таму людзі, якія згаджаюцца ісці ў выбарчыя камісіі, мусяць падумаць двойчы. Што даў ім гэты рэжым? Можа быць, яны вартыя лепшага жыцця?

Кожны можа стаць чыннікам таго, што «рэферэндум» нелегітымнага праваліцца. Неабходна ўсёй краінай паўтарыць яму: «Hasta la vista, Саша!» Вось наш выбар.

Арцём Чэрнікаў, спецыяльна для тэлеграм-канала «Баста!»

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках