26 красавiка 2024, Пятніца, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта цікавей за званкі ад банкаў»: у Менску квітнее новы тып махлярства

7
«Гэта цікавей за званкі ад банкаў»: у Менску квітнее новы тып махлярства

На выкрут трапіліся ўжо больш за 40 чалавек.

За апошнія тры месяцы ў Менску больш за 40 беларусаў сталі ахвярамі інтэрнэт-ашуканцаў, якія нібыта прапануюць інтым-паслугі. У міліцыі назвалі гэта «нетыповым тыпам махлярства» і распавялі, як працуе схема.

Зламыснікі рэгіструюць у сацыяльнай сетцы фэйкавую старонку і ад імя няіснай дзяўчыны прапануюць інтымныя паслугі. У якасці гарантыі ад мужчын патрабуюць папярэднюю аплату.

Далей сцэнары могуць быць рознымі: з некаторымі заказчыкамі пасля пераводу грошай стасункі спыняюцца, з некаторых прадаўжаюць «выманьваць грошы нібыта для аплаты арэнды кватэры, паслуг таксоўкі».

- Здараліся і факты шантажу, - паведамляе прэс-служба МУС. - Калі 30-гадовы мянчук пасля пералічэння на рахунак зламыснікаў $350 адмовіўся прытрымлівацца далейшых інструкцый, яму пачалі паступаць званкі з патрабаваннямі значнай сумы і пагрозамі фізічнай расправы. Злачынцы былі пераканаўчыя, бо мелі асабістыя фота, інфармацыю пра месца жыхарства і іншыя персанальныя звесткі. У выніку пацярпелы пералічыў яшчэ $2800 і 1000 рублёў.

Да «згаворлівасці» зламыснікі схілялі менчукоў рознымі метадамі: 43-гадоваму мужчыну, напрыклад, даслалі яго сямейнае фота са словамі, што ведаюць, як выглядае ягонае дзіця.

Адзін з пацярпелых самастойна спрабаваў вылічыць крыўдзіцеляў, расказваюць у міліцыі. Пасля таго як мянчук выявіў, што з яго ўзламанай старонкі ад імя дзяўчыны прапануюць інтым-паслугі, пад выглядам патэнцыйнага кліента ён прызначыў сустрэчу і перавёў грошы. Ва абумоўленае месца і час ніхто не з'явіўся, а ліставанне спынілася.

Следчыя распачалі крымінальныя справы па фактах ашуканскіх дзеянняў, а таксама вымагальніцтва.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках