Дыетолагі назвалі прадукты, якія вернуць «галівудскую ўсмешку»
4- 20.01.2022, 12:08
- 6,534

За зубамі неабходна старанна сачыць і даглядаць іх, а таксама выбіраць правільны рацыён.
Між тым, адбельванню зубоў і вяртанню "галівудскай усмешкі" могуць спрыяць не толькі іх пастаянная чыстка, але і некаторыя прадукты, пішуць расейскія СМІ.
Найперш дыетолагі вылучаюць ярка-чырвоныя клубніцы, якая дзякуючы яблычнай кіслаце ў сваім складзе спрыяюць разбурэнню мяккага налёту і адбельваюць зубную эмаль.
Адпаведна, такой жа эфектыўнасцю валодаюць і яблыкі. Ад мяккага налёту на паверхні зубоў пазбаўляюць арэхі і насенне. Яны ж перашкаджаюць з'яўленню цёмных плям на эмалі, паказваюць экспэрты.
І, нарэшце, сельдэрэй і багатыя на аскарбінавую, цытрынавую і пекцінавую кіслоты апельсіны эфектыўна супрацьстаяць цёмным плямам на эмалі, забяспечваючы зубам па-сапраўднаму белы колер.