20 красавiка 2024, Субота, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША рыхтуюць забарону на пастаўкі чыпаў у Расею

7
ЗША рыхтуюць забарону на пастаўкі чыпаў у Расею

Белы дом увядзе сур'ёзныя санкцыі, калі эскалацыя сітуацыі вакол Украіны працягнецца.

Белы дом папярэдзіў амерыканскія кампаніі аб вытворчасці чыпаў, што ў выпадку эскалацыі сітуацыі вакол Украіны ў дачыненні да РФ могуць быць уведзены новыя экспартныя абмежаванні, у тым ліку накіраваныя на блакаванне доступу краіны да глабальных паставак электронікі. Пра гэта паведаміла ў сераду агенцтва Reuters.

Адпаведная размова паміж чыноўнікамі з Рады нацыянальнай бяспекі (РНБ) Белага дома і прадстаўнікамі амерыканскай Асацыяцыі паўправадніковай прамысловасці адбылася ў мінулую пятніцу. Са звестак Reuters, падчас гутаркі прадстаўнікоў галіны папрасілі быць гатовымі да беспрэцэдэнтных мер у дачыненні да Масквы ў выпадку абвастрэння вакол Украіны. «РНБ указала на тое, што адміністрацыя актыўна разглядае ўсе варыянты», - гаворыцца ў электронным лісце кіраўніка асацыяцыі вытворцаў паўправаднікоў, які трапіў у распараджэнне агенцтва, накіраваным па выніках размовы з чальцом аб'яднання.

«Мы вельмі ясна далі зразумець, што ЗША з хаўруснікамі і партнёрамі разглядаюць цэлы спектр варыянтаў на выпадак далейшага ўварвання РФ на Украіну», – заявілі Рэйтэр у Белым доме. Там адзначылі, што патэнцыйныя меры накіраваныя на «нанясенне сур'ёзнай шкоды расейскай эканоміцы». Пры гэтым у Белым доме адмовіліся пацвердзіць факт размовы чыноўнікаў адміністрацыі з прадстаўнікамі асацыяцыі.

Раней агенцтва Bloomberg паведаміла, што амерыканская адміністрацыя разглядае варыянт абмежавання экспарту ў РФ высокатэхналагічнай прадукцыі, а таксама мікраэлектронікі, якая зроблена з ужываннем амерыканскіх тэхналогій або ПЗ. Спіс кампанентаў і тавараў можа мяняцца ад авіёнікі і інструментаў да смартфонаў, гульнявых кансоляў і тэлевізараў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках