29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прарочыць свой канец

21
Лукашэнка прарочыць свой канец
АНДРЭЙ СУЗДАЛЬЦАЎ

Чаму «ірване» не ва Узбекістане, а ў Беларусі.

Расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў звярнуў увагу на адну з апошніх заяваў Лукашэнкі аб Узбекістане і мяркуе, што ягонае «прароцтва» можа спраўдзіцца, але толькі ў Беларусі:

«Калі ірване там, дзе сканцэнтраваныя ўсе нашы інтарэсы…» - Лукашэнка на саміце АДКБ у снежні 2020 года.

Дык вось, не «ірване» там, дзе стабільная палітычная абстаноўка і легітымная ўлада, паважаная народам, які яе выбраў, дзе ёсць універсальная і роўная для ўсіх сістэма сацыяльнай абароны і высокі жыццёвы ўзровень, ёсць абарона ад чыноўніцкай бюракратыі і самавольства сілавікоў, мінімальная карупцыя, а таксама сціплы прэзідэнт (кіраўнік дзяржавы), які выбіраецца максімум на два тэрміны.

А вось там, дзе народ прыгнечаны тэрорам сілавікоў, самаўпраўнасцю судоў і карумпаванай бюракратыі, дзе выбары рэгулярна і дэманстратыўна фальсіфікуюцца, дзе ў турмах сотні і тысячы палітычных зняволеных, дзе народ жыве ў галечы і шукае кавалак хлеба за мяжой, у краіне з прымітыўнай эканомікай, якая жыве за кошт суседзяў дзясяткі гадоў, лютуе аўтарытарна-алігархічны рэжым на чале з пражэрлівай «сям'ёй», размешчанай у вілах і палацах, якая дзясяткамі гадоў высмоктвае з краіны ўсе сокі, абавязкова рана і позна «ірване».

І тут жа ўвесь народ, якога данялі гэтыя фанабэрыстыя ўладальнікі рэзідэнцый, будзе абвешчаны экстрэмістамі і тэрарыстамі…

Але не паможа. Так што правільна прарочыў Лукашэнка два гады таму. Назарбаеў ужо канчаткова сышоў...

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках