5 лiпеня 2022, aўторак, 13:13
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія СМІ расказалі пра таемную пляменніцу Пуціна

2
Расейскія СМІ расказалі пра таемную пляменніцу Пуціна
ГАННА ЦЫВІЛЕВА

Ганна Цывілева - жонка расейскага губернатара.

Жонка губернатара Кемераўскай вобласці Сяргея Цывілева Ганна Цывілева - стрыечная пляменніца кіраўніка Крамля Пуціна, паведамляе выданне "Агенцтва" са спасылкай на сямейныя фатаграфіі, дакументы і апавяданні суседзяў. Ёй Цывілеў пры пераходзе на дзяржаўную службу перадаў сваю дзель у вугальнай кампаніі "Калмар", якая, з падліках "Агенцтва", атрымала ад урада не менш за 11 мільярдаў расейскіх рублёў прамой падтрымкі і льготны крэдыт.

Журналісты высветлілі, што дзявочае прозвішча Ганны Цывілевай - не Логінава, як сцвярджаецца ў публікацыях СМІ, а Пуціна (прозвішча Логінава яна атрымала пасля таго, як выйшла замуж за лекара-псіхіятра Льва Логінава). Меркаваную фатаграфію Ганны Цывілевай 1980-х гадоў знайшлі ў біяграфіі “Уладзімір Пуцін”: на лецішчы бацькоў будучага прэзідэнта пад Ленінградам Ганна Пуціна пазуе разам са сваімі бацькамі — стрыечным братам Уладзіміра Пуціна Яўгенам і ягонай жонкай Дзіяй.

Згодна з выпіскай з Адзінага дзяржаўнага рэестра нерухомасці, Ганне Логінавай, Яўгену Пуціну і Дзіяй Пуцінай належыць кватэра ў Іванаве.

Суседка сям'і Яўгена Пуціна ў Іванаве расказаа "Агенцтву", што ў пачатку 2000-х той "прагаварыўся ёй, што даводзіцца стрыечным братам новаму прэзідэнту".

Цывілева скончыла медыцынскі інстытут у Іванаве і ў 1996 годзе пачала працаваць псіхіятрам у мясцовым псіхіятрычным шпіталі “Багародскае”.

Пасля прыходу Уладзіміра Пуціна на прэзідэнцкую пасаду Ганна пераехала ў Маскву, атрымала эканамічную адукацыю, а ў 2007 годзе выйшла замуж за Сяргея Цывілёва, які тады стаў суўладальнікам кампаніі “Ленэкспаінвес” - яна павінна была будаваць залы “Ленэкспа” (там праходзіць штогадовы Санкт-Пецярбургскі эканамічны форум).

ГАННА ЦЫВІЛЕВА
ФОТА: СЯРГЕЙ ФАДЗЕІЧАЎ/ТАСС

У 2012 годзе муж і жонка набылі дзель ў вугальнай кампаніі “Калмар”, распавядала сама Ганна Цывілева ў інтэрв'ю “Известиям”. Да гэтага 60% "Калмара" валодалі фірмы, звязаныя з бізнэсоўцам Генадзем Цімчанкам - "Агенцтва" піша, што Цывілевым дасталася "ягоная дзель" ў "Калмары".

На момант пакупкі ў 2012 годзе кошт кампаніі ацэньваўся на 400 мільёнаў даляраў. У 2018 годзе, пасля абрання на пасаду губернатара, Цывілеў перадаў жонцы 70% “Калмара”.

Саму Цывілеву прызначылі кіраўніцай рэгіянальнага дарадчага органа - абласной рады ў пытаннях папячыцельства ў сацыяльнай сферы.

Пры гэтым жонка губернатара ўдзельнічала ў закрытых нарадах з удзелам Цывілёва, перабівала выступоўцаў, уносіла прапановы, давала даручэнні і "паводзіла сябе як паўнапраўная гаспадыня тэрыторыі", распавёў "Агенцтву" федэральны чыноўнік, які ўдзельнічаў у такім пасяджэнні. Суразмоўца, блізкі да кіраўніцтва рэгіёна, выказаў меркаванне, што менавіта Цывілева займалася барацьбой за ўладу з былым губернатарам Аманам Тулеевым пасля пажару ў гандлёвым цэнтры "Зімовая вішня".

За апошнія 10 гадоў "Калмар" атрымаў ад урада не менш за 11 мільярдаў рублёў і льготны крэдыт яшчэ на чатыры мільярды, падлічыла "Агенцтва". Дзякуючы працы на "тэрыторыі апераджальнага развіцця" "Паўднёвая Якуція" кампанія вызвалена ад падатку на зямлю, прыбытак і маёмасць.

Саму Ганну Цывілеву ў 2019 годзе муж узнагародзіў медалём “За служэнне Кузбасу”.

Журналіст “Агенцтва” Міхаіл Рубін распавёў у эфіры Дождя, як тэлефанаваў Цывілевай – на ягоную думку, яна не чакала пытанняў пра сваяцтва з прэзідэнтам. На пытанні Рубіна Цывілева адмовілася адказваць.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».