24 красавiка 2024, Серада, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

"Нік і Майк": Лукашэнка наважыў адправіцца маршрутам елбасы

30
"Нік і Майк": Лукашэнка наважыў адправіцца маршрутам елбасы

Узурпатар пачаў дзейнічаць таемна.

На 26 студзеня 2022 года ў Менску цяжка знайсці месца ў гатэлях. Відавочна, хтосьці надумаў правесці вялікі збор у стылі спецаперацыі, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Мяркуючы з колькасці зарэзерваваных нумароў, гэта будзе ўсебеларускі народны сход ці нешта накшталт таго. Акурат 30 дзён да рэферэндуму. Здаецца, нехта ўсё ж надумаўся адправіцца маршрутам елбасы ў надзеі падмануць лёс.

Дарэчы, менавіта такая тактыка - збіраць сваіх прыхільнікаў на таемныя сходкі ў фармаце спецаперацыі - лепш за ўсё сведчыць аб рэальным узроўні народнай "падтрымкі". У абсягу адмоўных значэнняў. Легітымнасць на штыках і за агароджай называецца ўзурпацыя.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках