28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, што напісанае ў справаздачы ICAO аб захопе Лукашэнкам самалёта Ryanair у Менску

28
Стала вядома, што напісанае ў справаздачы ICAO аб захопе Лукашэнкам самалёта Ryanair у Менску
Фота: onliner.by

Было даслана шэсць ананімных лістоў.

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) падрыхтавала справаздачу аб экстранай пасадцы самалёта Ryanair у Менску, на борце якога знаходзіліся экс-галоўны рэдактар тэлеграм-канала NEXTA Раман Пратасевіч і ягоная сяброўка Соф'я Сапега. Дакумент апынуўся ў распараджэнні «Новой газеты».

У справаздачы, апроч тэхнічных падрабязнасцяў, паведамляецца аб неадпаведнасці паказанняў беларускіх уладаў аб часе атрымання ананімнага ліста. У ім гаварылася аб магчымым мінаванні паветранага судна, што прывяло да экстранай пасадкі борта ў сталіцы Беларусі.

Электронны ліст аб пагрозе выбуху паступіў у аэрапорт Менска а 12:56:45 паводле мясцовага часу (калі самалёт ужо рыхтаваўся да экстранай пасадкі). Аднак Беларусь прадставіла ў ICAO скрыншот ліста з іншым часам атрымання - 12:25. Група расследавання ІКАО асобна адзначае, што Менск адправіў ёй толькі скрыншот ліста, так што праверыць яго метазвесткі было немагчыма.

Усяго, вынікае з дакумента, зламыснікі даслалі шэсць лістоў з аднолькавымі пагрозамі - у аэрапорты Вільні, Менска, Сафіі, Бухарэста, Кіева і Афін. У апошнія два ананімны e-mail так і не дайшоў. Пры гэтым у аэрапорце Вільні ліст знайшлі толькі на наступны дзень - у панядзелак, бо ў выходныя пошту не правяралі.

Беларускі дыспетчар, указваецца ў справаздачы, паведаміў экіпажу, што электронны ліст быў адпраўлены некалькім аэрапортам блізу 12:30 паводле менскага часу. Зрэшты, адкуль ён даведаўся пра гэта, невядома, бо першы ліст аб пагрозе паступіў у аэрапорт Вільні а 12:25 (у Сафію і Бухарэст а 12:27 і 12:28 адпаведна).

Таксама ў справаздачы гаворыцца аб некалькіх выпадках невыканання беларускімі ўладамі стандартных працэдур. Так, напрыклад, правілы бяспекі патрабуюць, каб і пасажыры, і экіпаж у выпадку пагрозы ўзрыву пакінулі самалёт. Аднак, паводле пісьмовых і вусных заяваў экіпажа Ryanair, пасля пасадкі наземны персанал менскага аэрапорта сказаў ім, што адзін з чальцоў экіпажа павінен заставацца на борце, пакуль будзе праводзіцца ператрус самалёта.

З іх слоў, работнікі аэрапорта заявілі, што ёсць правілы паветранай гавані, і экіпаж павінен рабіць тое, што скажуць яе супрацоўнікі. Пры гэтым дыспетчар аэрапорта Менска заявіў, што пастанова пакінуць аднаго чальца экіпажа на борце паветранага судна была прынятая экіпажам. Акрамя таго, быў парушаны і пратакол аб паведамленні кода «ЧЫРВОНЫ».

23 траўня самалёт авіякампаніі Ryanair Афіны-Вільня экстранна сеў у аэрапорце Менска праз паведамленні аб «мінаванні» на патрабаванне беларускіх дыспетчараў і ў суправаджэнні знішчальніка МіГ-29. На борце знаходзіўся сузаснавальнік тэлеграм-канала NEXTA Раман Пратасевіч і яго сяброўка, грамадзянка Расеі Соф'я Сапега. Абаіх затрымалі і адправілі ў СІЗА беларускія сілавікі.

Цяпер пара знаходзіцца пад хатнім арыштам і чакае працэсу паводле справы, звязанай з масавымі пратэстамі ў Беларусі ў 2020 годзе і раскрыццём персанальных звестак сілавікоў. Іх выпусцілі з СІЗА пасля таго, як Пратасевіч даў інтэрв'ю беларускаму дзяржаўнаму ТВ.

Нядаўна авіядыспетчар, які працаваў з бортам Ryanair, расказаў, што пасадка самалёта была спецаперацыяй беларускіх спецслужбаў. Праз інцыдэнт з самалётам заходнія краіны забаранілі еўрапейскім вознікам маршруты праз Беларусь і абмежавалі палёты беларускіх авіякампаній.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках