25 красавiка 2024, Чацвер, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Ігар Шклярэўскі - найлепшы перакладчык вершаў Барадуліна і Някляева на расейскую мову

2
Памёр Ігар Шклярэўскі - найлепшы перакладчык вершаў Барадуліна і Някляева на расейскую мову
ІГАР ШКЛЯРЭЎСКІ

Ён памёр ад наступстваў каранавірусу.

У Маскве памёр паэт, пісьменнік, перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР 1987 года, сустаршыня Саюза расейскіх пісьменнікаў Ігар Шклярэўскі, які нарадзіўся ў Бялынічах Магілёўскай вобласці. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў пісьменнік Уладзімір Някляеў.

- Пайшоў з жыцця адзін з найлепшых расейскіх паэтаў Ігар Шклярэўскі, які нарадзіўся ў Бялынічах. Мой сябар. Аднойчы, апынуўшыся пад Паўночным ззяннем на Кольскім паўвостраве, на рацэ Умбе, мы дамовіліся ніколі не паміраць. Не губляць прыгажосць гэтага свету - гэта ззянне. Ён ніколі не парушаў нашых дамоўленасцей - і вось упершыню парушыў. Яго апошняя воля - развеяць прах над беларускай зямлёй і вадой, - напісаў Някляеў.

Шкляроўскага таксама называлі найлепшым перакладчыкам вершаў Рыгора Барадуліна на расейскую мову. А вось як Шклярэўскі пісаў пра Някляева - у канцы гэтага тэксту яго эсэ.

Са сведчання блізкіх, Ігар Шклярэўскі памёр ад наступстваў каранавіруса. Яму было 83 гады.

Ігар Шклярэўскі нарадзіўся ў 1938 годзе ў Магілёўскай вобласці ў Бялынічах. Ён публікаваўся як паэт з 1962 года, а ў 1979 годзе выпусціў паэтычны пераклад «Слова пра паход Ігараў», высока ацэнены спецыялістамі, у 1982 годзе - «Слова пра Кулікова поле», напісанае па «Слова пра Мамаева пабоішча».

У 1987 годзе за кнігу вершаў «Слухаю неба і зямлю» Шклярэўскі быў ганараваны Дзяржаўнай прэміі СССР, грашовую частку якой выдаткаваў на высадку лясоў у раёнах Беларусі, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках