19 красавiка 2024, Пятніца, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Цюмені радыёстанцыя некалькі гадзін нон-стоп круціла песню «Третье сентября»

13
У Цюмені радыёстанцыя некалькі гадзін нон-стоп круціла песню «Третье сентября»
МІХАІЛ ШУФУЦІНСКІ

Песня Міхаіла Шуфуцінскага чатыры гадзіны запар гучала ў эфіры радыёстанцыі.

Песня Міхаіла Шуфуцінскага «Третье сентября» чатыры гадзіны запар гучала ў эфіры Цюменскай радыёстанцыі Dipol.FM, пры гэтым трансляваліся ў тым ліку кавер-версіі і рэміксы хіта, паведамляе РІА «Новости».

«Песня сапраўды гуляла чатыры гадзіны запар, але гэта не адна і тая ж песня. У арыгінале яна гучала пасля ўсіх знакавых момантаў: у пачатку гадзіны пасля навін, пасля ўсіх рэкламных выхадаў, і разбаўленая іншымі трэкамі: каверамі, рэміксамі на песню, каб асвяжаць тэмпарытм і не трымаць у адной танальнасці, бо сама па сабе песня лірычная, а мы радыёстанцыя танцавальная, энэргічная - хацелася дадаваць драйву», - заявіў праграмны дырэктар радыёстанцыі Раман Ільіч.

3 верасня ў рускамоўных краінах адзначаецца «Шуфуцінаў дзень». Жартоўнае свята прысвечанае песні «Третье сентября», якую ўпершыню выканаў у 1993 годзе спявак Міхаіл Шуфуцінскі.

Карыстальнікі інтэрнэту адзначаюць «Шуфуцінаў дзень» мэмамі ў сацыяльных сетках і жартаўлівымі пастамі пра «Третье сентября»

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках