23 кастрычнiка 2021, Субота, 7:18
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ксёндз Вячаслаў Барок: Што б сказаў Лукашэнка? Трыбунал

4
Ксёндз Вячаслаў Барок: Што б сказаў Лукашэнка? Трыбунал
ВЯЧАСЛАЎ БАРОК
ФОТА: VIACHASLAU_BAROK/INSTAGRAM

Узурпатар павінен падумаць пра тое, што ён зрабіў.

Калі ты прапаведуеш слова Божае, дык хто слухае абавязкова захоча цябе закідаць камянямі, упэўнены Вячаслаў Барок - ксёндз з Расонаў, які пакінуў Беларусь, паведамляе «Белсат».

Ксёндз Вячаслаў Барок ніколі не абмяжоўваўся касцельным амбонам. Трыбуну для пропаведзяў знайшоў праз YouTube. Там стварыў свой канал, дзе разважае пра хрысціянства ў сучасным свеце, праблемы веры, найбольш балючыя моманты грамадскага жыцця. За гэта і апынуўся пад арыштам і ў вымушанай «камандзіроўцы» ў Польшчы.

«Для мяне не было праблемай другі раз пайсці за краты паводле абсурдных абвінавачванняў, на ўсё воля Божая. І вось, яны ў адзін ліпеньскі дзень, маючы санкцыі пракурора, хацелі забраць усё абсталяванне, дзякуючы якому я працаваў: смартфоны, кампутары, ноўтбук. Я быў бы пазбаўлены доступу да свайго каналу і пропаведзі. Інакш кажучы, мне элегантна хтосьці спрабаваў заткнуць рот».

Але калі выступаць і прапаведаваць, якія словы святар хацеў бы сказаць Лукашэнку?

«Жадання гаварыць з гэтым чалавекам у мяне няма. Хтосьці бачыць у ім харызматычную асобу, я бачу ў ім закамплексаванага чалавека. Чалавека, якога недалюбілі. Чалавек, які не зразумеў сэнсу свайго жыцця. Гэта хворы чалавек, ён недалюблены. Трыбунал. І далей як мага больш працяглыя дні жыцця, каб чалавек думаў, што ён зрабіў».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».