23 кастрычнiка 2021, Субота, 8:27
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Хунце час уцякаць

8
Хунце час уцякаць

Рабочыя настроеныя больш чым рашуча.

Ёсць адчуванне, што ў восеньскім паветры лунае пах забастоўкі. Куды ні глянь, усё паказвае на тое, што рабочыя абароняць законныя правы ўсіх беларусаў.

Ідзеш на працу і поглядам ловіш стыкеры пра тое, што страйку быць. Заходзіш у курыльню - абмяркоўваюць новае інтэрв'ю Сяргея Дылеўскага і спрачаюцца, якія прадукты лепш закупіць, каб месяц праседзець дома. А адкрыўшы інтэрнэт-рэсурсы бачыш, колькі розных арганізацый заявілі пра гатоўнасць страйкаваць праз флэшмоб «#Стачке_быть».

Сумненняў проста не застаецца, што ўсё атрымаецца, бо цяпер кожны беларус, рабочы ўсякай сферы, з'яўляецца звяном вялізнага механізму, які спыніць дыктатуру ў Беларусі.

Ужо чую гэтыя радасныя воклічы і чэргі на мяжы з Беларуссю з тых, хто вымушаны быў пакінуць краіну. Бачу, як шмат людзей ідуць сустракаць герояў з турмаў. Бачу шчырую радасць на тварах кожнага і віншаванні адзін аднаго з перамогай.

Гэты дзень абавязкова надыдзе. Стачцы быць!

Telegram-канал «Баста!»

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.