25 кастрычнiка 2021, панядзелак, 3:31
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сёння ў нас ёсць некалькі прычынаў не выходзіць на працу»

«Сёння ў нас ёсць некалькі прычынаў не выходзіць на працу»
Фота: ТАСС

Ушчыльняем шэрагі, рыхтуемся да страйку.

Кожны выбірае сам за сябе: застацца дома ці пайсці на працу. Але разам з гэтым кожны разумее, што ён нясе адказнасць не толькі за аднаго сябе, але і за сваіх родных і блізкіх, за сваіх калегаў. Сёння ў нас ёсць некалькі прычынаў не выходзіць на працу. Адна з іх – здароўе нас, нашых бацькоў, дзяцей. Каранавірус не стаіць на месцы, ён нават не паўзе як чарапаха. З кожным днём усё больш заражаных, у лякарнях ужо няма месцаў. І праблема тут не ў медыках, а ў нашай медыцыне. У сістэме, якая прывыкла толькі лічыць грошы, піша тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання працоўных» (БОР).

Ці могуць медыкі сысці ў страйк? Упэўнены, яны вынайдуць уласны метад падтрымаць завадчанаў: прымаць усіх паводле рэгламенту, а не кумаўства, адмаўляцца выходзіць звышурочна, каб зноў потым за сваю ж працу не быць вінным камусьці, працаваць у рамках рэгламенту. Нават гэтага будзе дастаткова, каб уся іх сістэма легла. Бо цяпер лекары робяць не ўсё, што павінны. Цяпер яны робяць усё, што могуць. І мы ім можам у гэтым дапамагчы.

Застаўшыся дома, мы, працоўныя, скароцім рызыку заражэння і распаўсюджвання каранавірусу. Дапаможам у першую чаргу самім сабе і выратуем медыкаў, дапаможам ім у будучыні змяніць сістэму.

Ушчыльняем шэрагі, рыхтуемся, завязваем з засмучэннем.

Страйку быць!

Падпісвайцеся на Тelegram-канал БАР - Беларускае аб'яднанне рабочых.