2 снежня 2021, Чацвер, 13:43
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Сітуацыя ў сельскай гаспадарцы Беларусі блізкая да катастрофы

15
Сітуацыя ў сельскай гаспадарцы Беларусі блізкая да катастрофы

У асобных рэгіёнах адкат ураджайнасці адбыўся да ўзроўню 90-х.

Афіцыйныя лічбы Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі з'явіліся на ягоным сайце, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Пра вельмі сціплы ўраджай збожжавых ужо гаварылася. Падзенне і агульнага намалоту (на 20 адсоткаў), і ўраджайнасці з гектара (на 18 адсоткаў), хоць у суседзяў ніякага падзення няма, – гэта прысуд усёй сістэме сельскай гаспадаркі Беларусі. У асобных рэгіёнах адкат ураджайнасці адбыўся да ўзроўню 90-х.

Але праблемы значна шырэйшыя. Нарыхтоўка сіласу ідзе павольней на 3,4 адсотка ў параўнанні з мінулым годам, травяных кармоў – на 4,6 адсотка. У цэлым нарыхтоўка травянога корму на ўмоўную галаву жывёлы таксама скарацілася. А на дварэ ўжо халады.

Ну, і трэба мець на ўвазе, што гэта афіцыйныя звесткі – ужо старанна адрэтушаваныя. Была б воля міністэрства – іх бы таксама засакрэцілі, як статыстыку пра кавід і смяротнасць (на жаль, тэма зноў становіцца актуальнай, вельмі рэкамендуем прытрымлівацца ўсіх захадаў засцярогі і заадно прагаласаваць у нашым апытанні).

У прыведзенай табліцы бадзёра рапартуецца пра тое, што тэмп сяўбы азімых ідзе роўна паводле графіку. Аднак паводле інфармацыі «Ніка», сітуацыя блізкая да катастрофы. Фінансаванне скарочанае і прыходзіць са спазненнем. Часам не хапае не толькі на паліва і запчасткі, але ўжо і на заробкі. Пасеў адбываецца сям-там і абы-як. Ну, а што? Вынікі будуць бачныя толькі вясной, а тут задача ноч прастаяць ды дзень пратрымацца.

Сюды ж кладзецца катастрафічная сітуацыя з буйным быдлам.

Нагадваем, што страйкаваць могуць усе. У тым ліку супрацоўнікі сельгаспрадпрыемстваў. Вас падманваюць цягам 25 гадоў. Вам плацяць грошы за малако, якое вы робіце. Вашы заробкі бліжэйшыя да 500 рублёў, чым да 500 даляраў, пра якія вяшчае сіняпальцы. Паказнікі суседзяў, дзе адбыўся адыход ад калгасаў і саўгасаў у прыватную сельскую гаспадарку, кажуць пра тое, што ў Беларусі далёка не самы перадавы шлях.

Пакажы, хто ў доме гаспадар. Флэшмоб канала страйку прадаўжаецца.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».