24 красавiка 2024, Серада, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валюта згуляла злы жарт з Лукашэнкам

22
Валюта згуляла злы жарт з Лукашэнкам

Запасы банкаў растаюць з рэкорднай хуткасцю.

Грамадзяне Беларусі масава спусташаюць свае валютныя рахункі ў банках. Напрыклад, у жніўні, як мы ўжо пісалі, беларусы забралі з такіх рахункаў 43 мільёны даляраў. Гэты трэнд захоўваецца нязменным ужо доўга. Калі лічыць з пачатку 2021, валютныя ўклады фізічных асобаў скараціліся на 13%, або на $ 764,8 мільёна. У чым галоўныя прычыны гэтай з'явы і якая будучыня чакае валютныя ашчаджэнні грамадзянаў нашай краіны?

Пра гэта сайту myfin.by расказалі эксперты фінансавай кампаніі Alpari.

Відавочна, што ў звычайнай эканамічнай сітуацыі рынак банкаўскіх дэпазітаў працуе так. Спачатку людзі зарабляюць грошы, і ў іх утвараюцца пэўныя лішкі. Потым яны нясуць гэтыя лішкі ў банкі, спадзеючыся адужаць такім чынам інфляцыю, а калі пашанцуе, то і зарабіць нешта зверху. Банкі ж выдаюць з атрыманых такім чынам грошай крэдыты, таксама зарабляючы грошы і забяспечваючы функцыянаванне ўсёй эканамічнай сістэмы. З гэтай нескладанай схемы вынікае простая формула – чым больш заможнае насельніцтва, тым больш грошай ляжыць на ўкладах. І наадварот.

Першай магчымай прычынай памяншэння сумаў на дэпазітах, такім чынам, з'яўляецца звычайная адсутнасць «лішніх» грошай. Ці, ва ўсякім разе, іх вельмі невялікая колькасць. Ускосна гэты тэзіс пацвярджаецца тым, што рост тэрміновых рублёвых укладаў значна адстае ад змяншэння ўкладаў валютных.

Другая прычына можа быць звязаная з тым, што называюць інстытуцыянальным недаверам. Рэч у тым, што найбольш выгадныя валютныя дэпазіты патрабуюць, каб грошы з іх не здымалі 2-3 гады. Каб пайсці на такую ўгоду, трэба цвёрда верыць у тое, што праз гэты час вы зможаце без праблемаў вярнуць гэтыя грошы. Такі аптымізм сёння ўласцівы далёка не кожнаму беларусу. Відавочна, што дзве названыя прычыны носяць даволі негатыўны характар, з'яўляючыся з недаверу і беднасці. Тым цікавейшай становіцца трэцяя магчымая прычына.

Вернемся да самага пачатку. Навошта чалавек інвестуе свае грошы? Бо відавочна, што банкаўскі ўклад – адзін з самых папулярных спосабаў інвеставання. Ён хоча, каб гэтыя грошы прыносілі яму прыбытак. А чаму ён нясе іх менавіта ў банк? Таму што любы інвестар, нават не разбіраючыся ў гэтым прафесійна, ацэньвае свае інвестыцыі, параўноўваючы два галоўныя паказнікі: прыбытковасць і ўзровень рызыкі. У класічнай сітуацыі банкаўскія дэпазіты прыносяць вельмі невялікі, але стабільны прыбытак, з'яўляючыся практычна безрызыкоўным актывам з улікам гарантаванай кампенсацыі укладаў дзяржавай. У цяперашняй сітуацыі, асабліва ва ўспрыманні грамадзянаў, дэпазіты страчваюць сваю галоўную ўласцівасць – бяспеку. Калі не ведаеш, што будзе праз пару гадоў, складана давяраць камусьці.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках