49-гадовы хакеіст Ярамір Ягр зрабіў дубль у лізе Чэхіі
4- 20.09.2021, 20:08
- 2,844
У яго тры шайбы і адна дзейсная перадача ў чатырох матчах сезона.
Нападнік «Кладна» Ярамір Ягр закінуў дзве шайбы і зрабіў галявую перадачу ў матчы чэмпіянату Чэхіі з «Літвінавым» (3:2), паведамляе «Трибуна».
Усяго ў 4 гульнях бягучага сезону на рахунку 49-гадовага форварда 4 (3 + 1) балы.
Jaromir Jagr. 49 years old, still chugging putting up 2 goals today. pic.twitter.com/fnqKdSXZtj
— Spittin' Chiclets (@spittinchiclets) September 19, 2021