6 траўня 2024, панядзелак, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Які зараз кошт грэчкі ў Беларусі

2
Які зараз кошт грэчкі ў Беларусі

У ліпені ў Беларусі забаранілі вываз грэчкі і пшанічнай мукі.

У Беларусі грэчка, паводле афіцыйнай статыстыкі, за 8 месяцаў сёлета падаражэла на 9,7%. У продажы цяпер можна знайсці ў асноўным беларускую і расейскую грэчку. Апошняя, паводле назіранняў, часцей сустракаецца. Да прыкладу, у Едастаўцы 900 грам айчынных круп абыдуцца ў 3,15 рубля, а расейскай - у 3,37 рубля. У «Алмі» грэчка «Мелькруп» каштуе 3,22 рубля за 700 грам (цана без зніжкі), а кампаніі «Лідкон» такой жа фасоўкі - за 2,43 рубля. У крамах Green крупы «Экалайн» каштуюць 3,22 рубля за 750 грамаў, «Ідэя» - 2,81 рубля за 800 грамаў, піша zerkalo.io.

У нашай краіне грэчка значыцца ў спісе сацыяльна значных тавараў, кошты якіх рэгулюе дзяржава.

Нагадаем, раней у ліпені ў Беларусі часова забаранілі вываз грэчкі і пшанічнай мукі.

«З Расеі прывезці танней, чым атрымаць яе ў сябе». Што кажуць у Мінсельгасхарчы пра ўраджай

У Мінсельгасхарчы заяўляюць, што спрабуюць выйсці на поўнае забеспячэнне ўнутранага рынку за кошт айчыннай грэчкі. Пра гэта распавёў у інтэрв'ю СТВ намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў: Аднак у ведамстве не выключаюць, што сёлета давядзецца звярнуцца да паставак з-за мяжы.

- Мы забяспечылі пасеў і збор грэчкі ў неабходных для Беларусі аб'ёмах. Але бачыце, якое было надвор'е. Халодная восень, спякотнае лета, таму мы спадзяемся, што ў 2021 годзе мы збяром ураджай, які дазволіць на 100% закрыць усе патрэбы беларускага рынку. Агулам, грэчкай будзем забяспечаны, і калі будзе неабходна, то ў нас вельмі добрыя партнёры ў Расейскай Федэрацыі, у асноўным гэта Алтайскі край, адкуль вязецца ўся імпартная расейская грэчка, - растлумачыў Аляксей Багданаў.

З ягоных слоў, папярэднія гады не закрывалі ўнутраны попыт сваімі сіламі праз тое, што «эканамічна было не заўсёды выгадна».

- З Расеі прывезці танней, чым атрымаць яе ў сябе. Яна ў нас па сабекошце даражэй атрымліваецца. У турбулентнасці, якая цяпер узнікае часта ў прадуктовым сектары, была пастаўленая абсалютна правільная задача. Грэчка - гэта асноўны прадукт, неабходна цалкам вырабляць яе самім і не залежаць ад нейкіх турбуленцый, якія могуць адбывацца ў нашых суседзяў. Не хвалюйцеся, грэчка ёсць, была і будзе. Яна не знікне, - сказаў прадстаўнік Мінсельгасхарча.

Нагадаем, у 2020 годзе на фоне ажыятажнага попыту на грэчку наш урад дамовіўся з Масквой пра павелічэнне паставак крупы з Расеі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках