6 траўня 2024, панядзелак, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што вядома аб партыі «Новыя людзі», якая праходзіць у Дзярждуму РФ

5
Што вядома аб партыі «Новыя людзі», якая праходзіць у Дзярждуму РФ

Яе называюць партыяй-спойлерам.

Пасля падліку галасоў з 99 адсоткаў участкаў відавочна, што паводле партыйных спісаў у новую Дзярждуму РФ пройдуць 5 партый. Да нязменных 4-х палітычных сілаў, прадстаўленых у парламенце з 2007 года, дадасца партыя «Новыя людзі». Яна пераадолела 5-адсоткавы бар'ер, набраўшы блізу 5,35% галасоў і заняўшы такім чынам пятае месца, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле папярэдніх ацэнак, «Новыя людзі» змогуць правесці ў Думу 13 дэпутатаў.

Партыя Faberlic

Пры гэтым партыя была створаная толькі летась - і адразу пачала агрэсіўную рэкламную кампанію ў СМІ і перш за ўсё ў інтэрнэце. Неафіцыйна яе сталі называць партыяй Faberlic, бо лідар і заснавальнік партыі Аляксей Нячаеў атрымаў вядомасць як заснавальнік касметычнай кампаніі Faberlic. З'езд партыі наведаў шэраг вядомых медыйных асоб. Пасля рэгіянальных выбараў у мінулым годзе партыя атрымала права ўдзельнічаць у думскіх выбарах без збору подпісаў.

Паліттэхнолагі Крамля

З самага пачатку існавання партыі аналітыкі пісалі пра яе сувязі з Крамлём. Сам Нячаеў уваходзіў у кіраўніцтва Агульнарасейскага народнага фронту. Партыю кансультавалі блізкія да Крамля паліттэхнолагі, напрыклад, Яўген Мінчанка. Сама праграма партыі была арыентаваная на гарадскіх жыхароў правацэнтрысцкіх поглядаў - гэта значыць, на патэнцыйных прыхільнікаў несістэмнай апазіцыі. У прыватнасці, у ёй змяшчаецца патрабаванне скасаваць найбольш рэпрэсіўныя законы. Пры гэтым партыя пазбягае крытыкі Уладзіміра Пуціна.

У снежні мінулага года паведамлялася, што Крэмль фактычна ўзяў партыю «Новыя людзі» «пад сваё кіраванне - з мэтай не дапусціць таго, каб яна на будучых выбарах у Дзярждуму адабрала шмат галасоў у «Адзінай Расеі». «Праект Нячаева загадана вярнуць у тую электаральную нішу, якая першапачаткова для яго меркавалася, - адукаваны сярэдні клас 18-30 гадоў»", - сцвярджалі «Открытые медиа». Пры гэтым магчымасць пераадолення партыяй 5-адсоткавага бар'еру стала адной з інтрыг кампаніі. Перадвыбарчае апытанне блізкага да ўладаў УЦДГМ давала «Новым людзям» добрыя шансы.

Акрамя Нячаева, бачны твар партыі - былы мэр Якуцка Сардана Аўксенцьева. Меркавана дзякуючы яе папулярнасці партыя больш паспяхова, чым у іншых рэгіёнах, выступіла на Далёкім Усходзе. Актор Сяргей Жыгуноў займае ў партыі пасаду дарадцы яе лідара ў пытаннях культуры.

Стасункі з Навальным

Пра Аляксея Навальнага лідар «Новых людзей» выказваўся так: «Плюсы Навальнага ў тым, што ён добры журналіст, даследчык - ад яго шмат карысці. Але адна з каштоўнасцяў нашай партыі - павага. Навальны чамусьці ў наш бок проста абзываецца». Прыхільнікі Навальнага называюць «Новых людзей» крамлёўскай партыяй і спойлерам, яны заклікалі не галасаваць за гэтую партыю паводле партыйных спісаў. У спісах «Разумнага галасавання» было некалькі прадстаўнікоў «Новых людзей» у аднамандатных акругах, ніводзін з іх не перамог.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках