У сеціве з'явіліся трапныя фотажабы на вынікі выбараў у Расеі
6- 20.09.2021, 12:32
- 14,000
Фотажабы абгульваюць верагодныя фальсіфікацыі вынікаў расейскіх выбараў.
У Расеі 17–19 верасня адбыліся выбары ў Дзяржаўную думу, якія прайшлі на фоне катастрафічнага падзення рэйтынгу партыі ўлады "Адзіная Расея". Аднак яна, паводле папярэдніх звестак, набрала 47,11% галасоў выбарнікаў, істотна апярэдзіўшы найбліжэйшых канкурэнтаў.
"Апостраф" сабраў дасціпныя фотажабы на вынікі выбараў у Дзярждуму ў РФ.
Другое месца, паводле папярэдніх вынікаў, заняла КПРФ, а трэцяе – ЛДПР.
Фотажабы абгульваюць верагодныя фальсіфікацыі вынікаў расейскіх выбараў. На адной з іх намаляваны кіраўнік "ЕР" Барыс Грызлоў, які адводзіць руку выбарніка з запоўненым бюлетэнем ад урны для галасавання са словамі "Не! Сядзі дома, мы самі запоўнім!"